kong_en_ge: (3)
Картатэку мерцвякоў паціху такі складаюць.
Ведаў, што адзін са сваякоў пахаваны на Кальварыйскіх могілках; праўда пасля прабабкінай смерці туды ніхто не наведваўся, памяталі толькі, што "помнік быў дабротны". Пакуль былі жывыя тыя, хто ведаў, дзе знайсці, неяк не складвалася хаця б удакладніць месца, а сёння вось дабраўся праз падказкі індэксатара з інспекцыйным аглядам.
Трэба сказаць, што для магілы, якую не даглядалі гадоў з 35, калі не болей, стан амаль ідэальны; напэўна, сказалася месцазнаходжанне на адной з асноўных алеяў, дзе парадак наводзілі за дзяржаўны кошт.
Цяпер засталося зрабіць так, каб выглядала зусім дагледжаным, і забыцца на перспектыву пахавацца ў якіх ебенях дальняга замкаддзя.
Вось толькі чаго прабабку панесла класціся ў зямлю на Чыжоўку, а не на прыгатаваненькае ў цэнтры горада, зразумець не магу.

Дарэчы, менавіта на Кальварыі пабачыў, якую папулярнасць набыла пабудова прыватных калумбарыяў; на Ўсходніх ведаў толькі адно такое месца, але ж адразу на 8 персонаў.

Ну, і пытанне ў залу: можа хто ведае годных вытворцаў калумбарных аб'ектаў? Бо на Ўсходніх пацаны заказліліся несці на руках тыя блокі, а з кранам па ўрадавай алеі не праехаць.
kong_en_ge: (Default)
Адзначаю (у сэнсе note, а не celebrate) 20 год працы ў прафесіі.
kong_en_ge: (3)
Два гады не правяраў стан зубоў, а ў выніку адна дробная пломба на ўжо з дзесяцігоддзе чаканым месцы.
Яскравы кантраст з тым, калі кожныя паўгады-год знаходзілася, чым пажывіцца на 2-3 візіты...
kong_en_ge: (Default)
Нават калі не ўваходзіць у кантакт з тымі сваякамі, з якімі зусім няма пра што размаўляць, можна вырасціць прыблізна такое генеалагічнае дрэва:
Read more... )
kong_en_ge: (3)
За апошнія тры тыдні паспеў ужо двойчы стаць дзядзькам...
kong_en_ge: (3)
Нават калі рамонт удаецца скончыць, трэба пачынаць неадкладна другі ў старой кватэры пад здачу.

111000

Jan. 23rd, 2013 12:00 am
kong_en_ge: (Default)

P.S. Рыдлёўка: BCD
kong_en_ge: (Default)
Размовы пра скарачэнне праграмы навучання ў вышэйшай адукаці маюць пад сабою відавочную шмат каму глебу. З палусотні пунктаў маёй выпіскі-дадатку да дыплома нейкі сэнс меўся ў дзесятай часткі дысцыплін (прычым палова іх не мела непасрэднага дачынення да кваліфікацыі, а проста працавала на агульнае развіццё). Я ніжэй пазначыў тое, што сяк-так аказалася карысным.
Read more... )

З іншага боку, калі выкінуць гуманітарна-прыкладную батву толькі дзеля таго, каб ушчыліць змест практычна карысных ведаў, дык вучоба (нават у палітэхе) ператворыцца ў поўную дупу, калі не стане той жа псіхалогіі, на якой можна дарабіць лабу па праграмаванні.

Так што спадчыну намінальнай шматрпрофільнасці, канешне, выкідаць неабходна, але наўрад ці выйдзе істотна скараціць тэрміны навучання. Проста скончыцца абгрунтаванне наяўнасці пэўных дысцыплін неабходнасцю займаць нечым кадры непатрэбных кафедраў :)
kong_en_ge: (Default)
Пайшоў 20 год фактычнага працоўнага стажу.
А намінальны, ад залічэння ў ВНУ, ужо хутка пойдзе 21-ы.
kong_en_ge: (Default)
14 гадоў таму атрымаў мясцовы driving licence, першы дакумент з нязвыклым, але карэктным транслітам імені; надвор'е, дарэчы, было такім жа ж мярзотным, як і сёння -- вёска Гадзюкіна рухалася да Арарату.
kong_en_ge: (Default)
Верагодна, стаў дрэнна выглядаць: пацікавіліся, ці не пісаў я на COBOL. Адпяздзеўся, што я ўсё ж нарадзіўся крыху пазней за таго, хто пытаўся, але нейкае непрыемнае адчуванне засталося...

25

Jan. 23rd, 2012 12:28 am
kong_en_ge: (Default)
Зноў.
Гэтым разам праз 0x.
kong_en_ge: (Default)
Зноў шэнген. Зноў літоўскі. Зноў на год.
Што я раблю не так? :)
kong_en_ge: (Default)
Кароткія вынікі году гадоўлі хатніх дзяцей.
Read more... )
kong_en_ge: (Default)
Не ведаю, як у каго, а мяне 20 гадоў таму болей за ўсё ўзрушыла, ці не перапыняць дзённую трансляцыю "Мапет-шоў".
Трансляцыя адбылася, дый астатняе таксама падцягнулася.
kong_en_ge: (Default)
Не ведаю, як у каго, а мяне 20 гадоў таму болей за ўсё ўзрушыла, ці не перапыняць дзённую трансляцыю "Мапет-шоў".
Трансляцыя адбылася, дый астатняе таксама падцягнулася.

DW

Jul. 30th, 2011 10:19 pm
kong_en_ge: (Default)
Ну, хай будзе на ўсялякі выпадак.

DW

Jul. 30th, 2011 10:19 pm
kong_en_ge: (Default)
Ну, хай будзе на ўсялякі выпадак.
kong_en_ge: (Default)
Пражыў болей за 12 год на Гандлёвай вуліцы, а згандляваць для сябе якую 25-26-ю гадзіну ў дзень хоць праз дзень не магу...
kong_en_ge: (Default)
Пражыў болей за 12 год на Гандлёвай вуліцы, а згандляваць для сябе якую 25-26-ю гадзіну ў дзень хоць праз дзень не магу...

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 7th, 2025 02:39 am
Powered by Dreamwidth Studios