kong_en_ge: (3)
Картатэку мерцвякоў паціху такі складаюць.
Ведаў, што адзін са сваякоў пахаваны на Кальварыйскіх могілках; праўда пасля прабабкінай смерці туды ніхто не наведваўся, памяталі толькі, што "помнік быў дабротны". Пакуль былі жывыя тыя, хто ведаў, дзе знайсці, неяк не складвалася хаця б удакладніць месца, а сёння вось дабраўся праз падказкі індэксатара з інспекцыйным аглядам.
Трэба сказаць, што для магілы, якую не даглядалі гадоў з 35, калі не болей, стан амаль ідэальны; напэўна, сказалася месцазнаходжанне на адной з асноўных алеяў, дзе парадак наводзілі за дзяржаўны кошт.
Цяпер засталося зрабіць так, каб выглядала зусім дагледжаным, і забыцца на перспектыву пахавацца ў якіх ебенях дальняга замкаддзя.
Вось толькі чаго прабабку панесла класціся ў зямлю на Чыжоўку, а не на прыгатаваненькае ў цэнтры горада, зразумець не магу.

Дарэчы, менавіта на Кальварыі пабачыў, якую папулярнасць набыла пабудова прыватных калумбарыяў; на Ўсходніх ведаў толькі адно такое месца, але ж адразу на 8 персонаў.

Ну, і пытанне ў залу: можа хто ведае годных вытворцаў калумбарных аб'ектаў? Бо на Ўсходніх пацаны заказліліся несці на руках тыя блокі, а з кранам па ўрадавай алеі не праехаць.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 23rd, 2025 03:30 am
Powered by Dreamwidth Studios