kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Не магу не вынесці з каментаў:

Чаму я не ліберал
[livejournal.com profile] palivac: Бо не даганяю, чаму лібералы патрабуюць захоўваць жыццё педафілам і серыйным забойцам, а вось ненароджаным дзецям у праве на жыццё адмаўляюць.
[livejournal.com profile] kong_en_ge: Вы прапануеце замест абортаў пажыццёвае заключэнне для немаўлятаў, як гэта робяць лібералы адносна забойцаў?


Перфразуючы вядомую фразу Хічкока, я не супраць хрысціянскіх каштоўнасцяў -- я проста іх баюся.

Date: 2007-11-05 05:43 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> Што ў дадзеным выпадку пазбаўляе чалавека права на жыцьцё: няздольнасьць да самастойнага выжываньня?
Залежнасць ад іншага фактару, які грамадства не можа ўзяць на сябе: вынасіць плод можа толькі тая, у якой ён з'явіўся, таму ёйнае жаданне ці нежаданне будзе законам ў дадзеным выпадку.

Date: 2007-11-05 05:54 pm (UTC)
From: [identity profile] abc-in-lj.livejournal.com
Дык гэта вы гаворыце пра магчымасьці, а правы - гэта ўсё ж ня тое ж самае.

Калі выграмадзянін Х. будзе тануць пасярод Нарачы, а я побач буду лавіць вангораў на сваім чоўне, дык я буду адзіным чалавекам здольным забясьпечыць памянёнаму грамадзяніну жыцьцё. І з гледзішча практычнага буду мець роўную магчымасьць працягнуць яму руку альбо плюнуць на макаўку. Аднак, грамадзтва проста такі душыць мяне законам "Пра неаказаньне неабходнай дапамогі". З той жа лёгікі, гэта спажывецкі погляд на мяне.

Date: 2007-11-05 06:02 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Памер той самай неабходнай дапамогі ў дадзеным выпадку досыць малы ў параўнанні з магчымым наступствам у выглядзе смерці. Ніхто не прыцягне да адказнасці за адмову лезці ў проруб дзеля ратавання.

А тое, як пурытанскае грамадства зацікаўленае ў ратаванні жыцця ненароджаных дзяцей, добра бачна праз памер грашовай дапамогі бацькам дзяцей. Тая ж самая аналогія з ратаваннем на вадзе: супамернасць чаканняў і магчымасцяў.

Date: 2007-11-05 06:16 pm (UTC)
From: [identity profile] abc-in-lj.livejournal.com
>Памер той самай неабходнай дапамогі ў дадзеным выпадку досыць малы ў параўнанні з магчымым
>наступствам у выглядзе смерці. Ніхто не прыцягне да адказнасці за адмову лезці ў проруб
>дзеля ратавання.

Гэтаксама, у выпадку пагрозы жыцьцю маці аборт сапраўды можа быць неабходным злом. Калі вы гаварылі пра гэта - значыцца мы пагадзіліся. Аднак, відавочна, што гэта не азначае права на распараджэньне жыцьцём дзіцяці ў любым выпадку.

Другі абзац - offtopic, але ўсё ж зазначу, што памер грашовай дапамогі да пытаньня правоў мае дастаткова пэрпэндыкулярнае становішча, як і любая іншая льгота. Каб камусьці даць - трэба ў кагосьці забраць, кожны лібэрал мусіць гэта памятаць нароўні з кансэрватарам :)

Date: 2007-11-05 06:36 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> Аднак, відавочна, што гэта не азначае права на распараджэньне жыцьцём дзіцяці ў любым выпадку
А з якога моманту пра плод мае сэнс размаўляць як пра дзіця? Пэўны кампраміс пунктаў гледжання тут непазбежны, бо інакш сітуацыя дойдзе да той кропкі, калі выкарыстанне сродкаў кантрацэпцыі прызнаюць генацыдам, як у вядомым анекдоце.

> памер грашовай дапамогі да пытаньня правоў мае дастаткова пэрпэндыкулярнае становішча
Гэта не ільгота -- гэта плата, якую грамадства гатова выдзяліць на забяспечанне свайго намеру не ставіць маці перад пытаннем "як пракарміць непажаданае дзіця".

Date: 2007-11-05 07:14 pm (UTC)
From: [identity profile] abc-in-lj.livejournal.com
>А з якога моманту пра плод мае сэнс размаўляць як пра дзіця?
>Пэўны кампраміс пунктаў гледжання тут непазбежны

Так, па ўсім відаць гаворка можа весьціцся пра тэрмін ці стадыю фармаваньня, пачынаючы зь якой плод будзе лічыцца чалавекам. Але ж не пра права ўласнасьці на плод.

>Гэта не ільгота -- гэта плата, якую грамадства гатова выдзяліць на забяспечанне
>свайго намеру не ставіць маці перад пытаннем "як пракарміць непажаданае дзіця".

Не-а. Па-пераше, мне нічога не вядома пра такія намеры. У мяне, прынамсі, яго няма. Па-другое, у грамадзтва няма бюджэту. Магчыма вы мелі на ўвазе дзяржаву. Але і ў яе, папраўдзе, няма сваіх кішэняў, каб нешта камусьці выплочваць, яна бярэ грошы з кішэняў сваіх грамадзянаў. А ў іх таксама дзеці, і яны ядуць. Баюся, сэнс гэтага фэномэну ня зьменіцца, калі вы адмовіцеся называць гэта "льготамі".

P.S. Не магу не зазначыць, што ў самой фармулёўцы пытаньня "як пракарміць непажаданае дзіця" мне бачыцца нешта хібнае. Пажаданых дзяцей таксама кормяць :)

Date: 2007-11-05 07:25 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> Па-пераше, мне нічога не вядома пра такія намеры.
А адкуль тады з'яўляюцца думкі пра забарону абортаў? Хто той дабрадзеяч, што падбухторвае да забароны? Няхай ён падзеліць утрыманне дзяцей матэрыяльна, а не бегае з сякерай адказнасці.

> Па-другое, у грамадзтва няма бюджэту. Магчыма вы мелі на ўвазе дзяржаву.
Калі грамадства саспявае да ціску на сваіх чальцоў, яно набывае рысы дзяржавы. Так ці інакш, але калі няма грошаў -- не варта і прэтэндаваць на нейкія спецыяльныя правілы.

> Пажаданых дзяцей таксама кормяць
Іх на тое і заводзяць між іншым! :)

Date: 2007-11-05 07:45 pm (UTC)
From: [identity profile] abc-in-lj.livejournal.com
>А адкуль тады з'яўляюцца думкі пра забарону абортаў? Хто той дабрадзеяч, што
>падбухторвае да забароны? Няхай ён падзеліць утрыманне дзяцей матэрыяльна, а

А няма сувязі паміж гэтымі пытаньнямі. Ёсьць відавочная розьніца паміж "не забіць" і "заплаціць за пражываньне". Ваш падыход: калі ты ня хочаш, каб гэтага чалавека забілі ты абавязаны яго забясьпечваць да сьмерці. А гэты чалавек проста мае натуральнае права на жыцьцё, як і я.

>Так ці інакш, але калі няма грошаў -- не варта і прэтэндаваць на нейкія
>спецыяльныя правілы.
У прынцыпе, я ўжо сказаў гэта вышэй. Разумееце, гэта непараўнальныя катэгорыі: жыць галодным ці быць забітым не атрымаўшы ніводнага шанцу. Нават, калі голад сур'ёзны.

Date: 2007-11-05 08:04 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
"А адкуль тады з'яўляюцца думкі пра забарону абортаў?"

Выцякаюць з дзесяці запаветаў.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 16th, 2025 04:20 pm
Powered by Dreamwidth Studios