kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Не магу не вынесці з каментаў:

Чаму я не ліберал
[livejournal.com profile] palivac: Бо не даганяю, чаму лібералы патрабуюць захоўваць жыццё педафілам і серыйным забойцам, а вось ненароджаным дзецям у праве на жыццё адмаўляюць.
[livejournal.com profile] kong_en_ge: Вы прапануеце замест абортаў пажыццёвае заключэнне для немаўлятаў, як гэта робяць лібералы адносна забойцаў?


Перфразуючы вядомую фразу Хічкока, я не супраць хрысціянскіх каштоўнасцяў -- я проста іх баюся.

Date: 2007-11-08 11:54 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> Калі забойствы дарослых ўсёроўна ёсьць - дык іх таксама легалізаваць?
Супраць забойстваў сродкі ёсць -- праз тую ж ізаляцыю патэнцыйнай ахвяры ў бяспечным месцы. З ненароджаным дзіцём такая ізаляцыя немагчымая ў прынцыпе. Гэты фактар цалкам непадуласны маралізатарам -- вось на што я звяртаю ўвагу.

> З чаго б гэта?
З таго, што няма спосабу пазбавіць яе гэтага выбару праз забіранне плоду "на адказнае гадаванне".

> Даў жыцьцё новаму чалавеку - не забівай.
Я не ўхваляю аборты ў якасці сродка кантрацэпцыі, але не лічу неабходнай іхнюю забарону. Супраць народных сродкаў барацьбы з непажаданай цяжарнасцю ніводная забарона не выстаіць.

Date: 2007-11-09 06:58 am (UTC)
From: [identity profile] kurt-bielarus.livejournal.com
> Калі забойствы дарослых ўсёроўна ёсьць - дык іх таксама легалізаваць?
Супраць забойстваў сродкі ёсць -- праз тую ж ізаляцыю патэнцыйнай ахвяры ў бяспечным месцы.

Супраць забойстваў ненароджаных таксама ёсьць - праз прапаганду і пакараньне тых, чыя віна даказаная.

/З таго, што няма спосабу пазбавіць яе гэтага выбару праз забіранне плоду "на адказнае гадаванне".

Няма спосабу пазбавіць мяне выбару забіць кагосьці са знаёмых, калі ня ведаць пра мае намеры.

/Супраць народных сродкаў барацьбы з непажаданай цяжарнасцю ніводная забарона не выстаіць.

Не разумею, пра што размова.
Аборт - забойства, і павінна быць забароненым. Забойства ненароджаных, як і забойства народжаных цалкам ліквідаваць у любым выпадку немагчыма.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 16th, 2025 04:20 pm
Powered by Dreamwidth Studios