Ноч напярэдадні дня ведаў. Ад раніцы паўсюль пабягуць што дурныя дзеці з кветкамі і здаровыя лбы з перагарным водарам папярэдніх праводзінаў лета ў чаканні замочвання пачатку навучальнага года.
Мне, на шчасце, даўно ўжо не сняцца жахі са сцэнамі іспытаў (як з боку вучнёўскага, так і з боку выкладчыцкага), дый ад апошніх прыгодаў у сферы адукацыі ўжо павыходзілі ўсе тэрміны крымінальнай даўніны, таму сёння я раблю свой сціплы ўнёсак у свята дня ведаў - выкладаю даўно анансаванае заканчэнне гісторыі маёй вандроўкі ў настаўніцтва.
P.S. Тэзісы ў свой час пісаліся "з аркуша" і расейскаю моваю. Падправіць сяк-так стылістыку я яшчэ здужыў (хоць можна было паляпшаць і паляпшаць), а аўтарызаваным перакладам займацца ўжо часу знайсці не планаваў, бо інакш усё гэта зацягнулася б яшчэ на бясконцасць. Хіба што вернуся да тэмы, калі
ales_mazanik запрапануе мне надрукавацца асобным выданнем (і на гэты раз усё ж папярэдне спытае дазволу) :)