kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Правесці справядлівую і зразумелую люстрацыю ў ДАІ -- бадай што самая простая справа сярод неабходных:
1) Па кожным патрульным экіпажы падняць складзеныя пратаколы за апошні год.
2) Згрупаваць па месцах, дзе былі зафіксаваныя парушэнні, а таксама па перыядах (дзеля выяўлення сезонных палкавых паляванняў).
3) Супаставіць са статыстыкай аварыйнасці на гэтых месцах, звязанай з парушэннямі, за якія складаліся пратаколы.
4) Слабая карэляцыя -- падстава для звальнення.
5) Пункты 1-4 паўтараць штогод.
6) PROFIT: альбо штат скароціцца да мінімальна дастатковага, альбо застаўшыеся працаваць пачнуць згодна з намінальна пастаўленымі мэтамі.

Date: 2012-01-05 11:01 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Нашто? Пакаранне павіннае быць супамерным парушэнню, а не жаданню забяспечыць "каб такое больше не адбылося".
Аналіз пратаколаў скіраваны менавіта на выяўленне фактаў штучнага стварэння парушэнняў там, дзе дарожная абстаноўка не мела фактараў рызыкі.
ДАІ павінна працаваць па формуле: "калі недзе паток сістэмна ідзе з перавышэннем хуткасці, а звязаныя ДТЗ знаходзяцца ў межах звычайнай статыстыкі іншых дарожных участкаў, то ліміт хуткасці павінен быць падняты". А не карміцца дзесяцігоддзямі са знака, пастаўленага ў рыбным месцы.

Date: 2012-01-05 11:13 am (UTC)
From: [identity profile] miraslau.livejournal.com
Перш-наперш выступаю за больш жорсткае наказаньні кіроўцаў. І больш сур'ёзную падрыхтоўку іх у аўташколах.
Па-другое, абмежаваць хуткасьць у населенных пунктах да 50км/г, а не 70, як ёсць зараз.


Не магу прыгадаць знакаў, якія стаяць не на месцы. З іншага, магу канстатаваць, што знак STOP ігнаруюць 70% кіроўцаў.

Date: 2012-01-05 11:25 am (UTC)
From: [identity profile] aliaksei.livejournal.com
Тащемта с наказаниями у нас все в порядке. Начинать надо с заставить ГЕИ работать свою работу.

Date: 2012-01-05 11:34 am (UTC)
From: [identity profile] miraslau.livejournal.com
Ну чаму ж. Калі б выезд на чырвонае святло караўся б 500эўрамі - ахвочых меней было б.

Date: 2012-01-05 11:36 am (UTC)
From: [identity profile] aliaksei.livejournal.com
Нет механизма обезпечивающего неотрвратимость наказания, если ты не понял. Нет, потому чо ГЕИ халатные лентяи, если ты не понял. Так что можешь хоть 100500 евро сделать.

Date: 2012-01-05 11:42 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
І зноў блытаніна небяспекі ўчынку і жадання "каб не дапусціць паўторнасці". У выніку выпадковы парушальнік атрымлівае непамернае спагнанне.

Date: 2012-01-05 11:50 am (UTC)
From: [identity profile] miraslau.livejournal.com
Як выпадкова можна праехаць на чырвонае? Ці: "Чым вы не задаволены? Я ж выпадкова не паглядзеў на знакі і жадаў павярнуць налева, зноў такі выпадкова."

Date: 2012-01-05 12:45 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Прыклады выпадковых сітуацый: не працуе адзін са светлафораў ці не заўважаная дадатковая секцыя, пад якую дазволены паварот; спыніўся на сантыметр за стоп-лініяй, бо прапусціў, што мільганне зялёнага заканчваецца, і таму спыняцца не планаваў увогуле. Процьма такіх выпадкаў, пры тым, што пад чырвонае святло ахвочых ездзіць няма ўвогуле.

Date: 2012-01-05 11:35 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Работа в общем-то в обеспечении безопасности на дорогах, а не в расширении поля прокорма под штат.

Date: 2012-01-05 11:38 am (UTC)
From: [identity profile] aliaksei.livejournal.com
Нет, их работа в споровождении президентского кортежа и иногда подъехать на разбор ДТП :)

Date: 2012-01-05 11:40 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> и иногда подъехать на разбор ДТП
но мы же справедливы и не мстительны, и за это их подвергать люстрации не станем.

Date: 2012-01-05 11:31 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> Перш-наперш выступаю за больш жорсткае наказаньні кіроўцаў.
Спагнанне павінна быць не жорсткім, а адэкватным учынку.

> І больш сур'ёзную падрыхтоўку іх у аўташколах.
Нашто? Абавязковыя аўташколы неабходна ўвогуле адмяніць, а прахадную планку кваліфікацыйнага экзамена (асабліва практычнай часткі) падняць.

> Не магу прыгадаць знакаў, якія стаяць не на месцы.
Калі з пункту гледжання "ён жа кагосці корміць", то так :)

> Па-другое, абмежаваць хуткасьць у населенных пунктах да 50км/г, а не 70, як ёсць зараз.
Дурная норма, якая ідзе з еўропы з яе традыцыйна вузкай дарожнай сеткай, дзе і на справе ехаць хутчэй немагчыма.

> З іншага, магу канстатаваць, што знак STOP ігнаруюць 70% кіроўцаў.
Калі з-за гэтага няма профільнай аварыйнасці, то значыць гэты знак непатрэбны.

Date: 2012-01-05 11:41 am (UTC)
From: [identity profile] miraslau.livejournal.com
> Спагнанне павінна быць не жорсткім, а адэкватным учынку.
Тобок вы пагаджаецеся, што манеўр, які скончыўся ДТЗ, мусіць быць пакараны ў 5-цікратным памеры?

> Дурная норма, якая ідзе з еўропы з яе традыцыйна вузкай дарожнай сеткай, дзе і на справе ехаць хутчэй немагчыма.
Даводзілася бачыць ахвяр(пешаходаў), пасля здарэньняў на розных хутскасьцях. Высновы ў мяне суб'ектыўныя. У гарадах могуць быць адведзеныя магістралі, па якіх можна перамяшчацца з большай хутскасьцю. Зразумела, што доступ людзей, ровэраў туды немагчымы.

> Калі з-за гэтага няма профільнай аварыйнасці, то значыць гэты знак непатрэбны.
Чым больш будзем лічыць знакі рудэментамі, тым далей будзем пагружацца ў хаос.

Date: 2012-01-05 01:03 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> Тобок вы пагаджаецеся, што манеўр, які скончыўся ДТЗ, мусіць быць пакараны ў 5-цікратным памеры?
Я не бачу нічога дрэннага ў тым, калі больш сур'ёзныя наступствы будуць цягнуць большае спагнанне.

> Даводзілася бачыць ахвяр(пешаходаў), пасля здарэньняў на розных хутскасьцях.
Хуткасць руху -- заўсёды кампраміс з пэўнай санацыяй папуляцыі.

> Чым больш будзем лічыць знакі рудэментамі, тым далей будзем пагружацца ў хаос.
Знакі не рудымент, знакі павінны адпавядаць дарожнай абстаноўцы.

Date: 2012-01-05 04:24 pm (UTC)
From: [identity profile] miraslau.livejournal.com
Я магу вас папрасіць прывесьці хаця б 5 месцаў дрэнна пастаўленых знакаў?

Date: 2012-01-05 04:42 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
1) Абмежаванне ў 90 км/г на ўсіх загарадных дарогах з колькасцю палос ад 2 у кожным накірунку
2) Амаль усе знакі абмежаванняў хуткасці перад ляжачымі мянтамі. Там павінен стаяць папяраджальны знак + знак рэкамендаванай хуткасці.
3) Знак STOP + стоп-лінія задоўга да скрыжавання дарог. Бессэнсоўная канструкцыя, якая вымушае на справе зрабіць два прыпынкі: адзін на стоп-лініі па правілах, другі праз 5-10 метраў перад скрыжаваннем, каб ацаніць абстаноўку на дароге, з-за дрэннага агляду якой і з'явіўся STOP. Канкрэтнае месца: скрыжаванне Румянцава і Захарава.
4) Арганізацыя нерэгулюемых пешаходных пераходаў праз 50 метраў ад рэгулюемага. Жах мікрараёнаў.
5) Усе "дзяжурные" абмежаванні на 40 км/г нават на добра ўладкаваных часовых аб'ездах вакол будаўнічых пляцовак метрапалітэну.

Date: 2012-01-05 12:46 pm (UTC)
From: [identity profile] john-f-doe.livejournal.com
велосепидист?

Date: 2012-01-05 04:21 pm (UTC)
From: [identity profile] miraslau.livejournal.com
Актыўны драйвер, які стараецца не парушаць.

Date: 2012-01-06 04:58 pm (UTC)
From: [identity profile] inhate.livejournal.com
Трэба на абяжоўваць максімальную, а ўдымаць сярэднюю хуткасць патоку - найперш усё ж такі зрабіць зялёную хвалю па гораду, па-другое - вынішчаць нерэгулёемыя пераходы. Ну і вядома ж актыўна будаваць адбойнікі і супрацьпешаходныя загароджванні.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 23rd, 2025 07:39 am
Powered by Dreamwidth Studios